Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У. Канаплёў апраўдваецца за візыт у Абхазію, называе яго "экскурсіяй"


БелаПАН Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў назваў наведваньне групай беларускіх дэпутатаў Абхазіі "экскурсіяй па цікавых геаграфічных мясьцінах".

Гэтая паездка адбылася ў мінулыя выходныя пасьля заканчэньня футбольнага турніру парлямэнтаў і ўрадаў краінаў СНД у Сочы.

Падчас наведваньня Абхазіі беларускія парлямэнтары вялі перамовы з прадстаўнікамі ўлады гэтай сэпаратысцкай аўтаноміі Грузіі.

Паездка выклікала рэзкую рэакцыю з боку сьпікера парлямэнту Грузіі Ніно Бурджанадзэ.

(Канаплёў: ) "Ніно Бурджанадзэ ня варта непакоіцца, ніякіх палітычных пытаньняў мы там не абмяркоўвалі. Мы гаварылі са сваімі абхаскімі калегамі пра мір на Каўказе, пра мір паміж усімі канфэсіямі, пра мір паміж усімі народамі".

Старшыня Палаты прадстаўнікоў дадаў:

(Канаплёў: ) "Ніякіх супрацьпраўных дзеяньняў ані я, ані іншыя парлямэнтары ў Абхазіі не рабілі і шкоды грузінскаму народу ні ў якім разе не нанесьлі, гэтак жа, як і грузінскаму кіраўніцтву. У адрозьненьні ад тых заяваў, якія яны зрабілі адносна нас".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG