Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Узбэцкія войскі ўвайшлі ў падзелены мяжой горад Карасу


ТАШКЕНТ. Узбэцкія войскі ўвайшлі сёньня ў падзелены мяжой горад Карасу. Некалькі апошніх дзён горад кантралявалі ўдзельнікі акцыяў пратэсту – там схаваліся шматлікія ўцекачы з Андыжану. Паводле розных падлікаў, у апэрацыі бяруць ад двухсот да тысячы жаўнераў. Карэспандэнт нашага радыё Гаур Юлдашаў перадае з месца падзеяў: (Юлдашаў) “Салдаты ў машынах кантралююць горад. Навокал лётаюць верталёты. Памежны мост, адкуль памежнікі ўцяклі 14 травеня, у часе пратэстаў, ізноў кантралюецца – памежнікі вярнуліся, калі з’явілася войска. Шмат зброі. Ёсьць таксама людзі ў чорнай уніформе, магчыма гэта супрацоўнікі МУС – яны трымаюць аўтаматы і гатовыя страляць у любы момант”. Паведамляецца, што спэцслужбы Узбэкістану арыштавалі аднаго з арганізатараў акцыяў пратэсту ў Карасу Бахтыяра Рахімава і ягоных блізкіх. Між тым ЗША і Вялікая Брытанія заклікалі правесьці міжнароднае расьследаваньне падзеяў у Андыжане, дзе напрыканцы мінулага тыдня былі забітыя больш за паўтысячы чалавек. Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Джэк Стро заявіў: (Стро) “Я лічу, што неабходна правесьці міжнароднае незалежнае сьледзтва, каб высьветліць як гэта здарылася, што загінулі столькі людзей і хто нясе за гэта адказнасьць. Сьледзтва павінна быць празрыстым, каб но заслугоўвала даверу. Магчыма, трэба далучыць да яго адпаведныя міжнародныя арганізацыі”.
XS
SM
MD
LG