Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея патрабуе выдачы Яўгена Адамава


МАСКВА. Расея зьвярнулася да швэйцарскіх уладаў з запытам аб выдачы былога міністра атамнай энэргетыкі Яўгена Адамава – пра гэта паведаміла міністэрства юстыцыі Швэйцарыі. У запыце гаворыцца, што расейская пракуратура вядзе сьледзтва ў справе дзейнасьці Адамава на пасадзе міністра. Экстрадыцыі Яўгена Адамава дамагаюцца і Злучаныя Штаты, якія абвінавачваюць яго ў крадзяжы 9 мільёнаў даляраў – гэтыя грошы Вашынгтон прызначыў на забесьпячэньне бясьпекі на расейскіх АЭС. Некаторы час таму Адамаў быў арыштаваны ў Швэйцарыі на просьбу ЗША.
XS
SM
MD
LG