Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш зноў закрануў пытаньне Беларусі


Ул.інф. Падчас свайго выступу на прыёме ў Міжнародным рэспубліканскім інстытуце IRI прэзыдэнт ЗША зноў закрануў тэму дэмакратызацыі Беларусі. Амэрыканскі прэзыдэнт у прыватнасьці сказаў:

(Буш: ) "Я цаню працу, якую Міжнародны рэспубліканскі інстытут робіць па распаўсюдзе духу свабоды. На працягу двух дзесяцігодзьдзяў інстытут быў на пярэднім краі дэмакратычных пераменаў у больш чым 100 краінах" – заявіў прэзыдэнт ЗША.

Буш падкрэсьліў, што гэтая арганізацыя удзельнічае ў аказаньні дапамогі дэмакратычным сілам ў Беларусі.

(Буш: ) "Пры садзеяньні Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту Польшча, Літва і Латвія працуюць зь лідэрамі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, каб прынесьці свабоду ў апошнюю дыктатуру Эўропы" – заявіў прэзыдэнт ЗША.

Ён запэўніў, што “гэтая адміністрацыя будзе стаяць разам з дэмакратычнымі рэфарматарамі, як бы цяжка гэта ні было”.

Джордж Буш паведаміў, што за час ягонага прэзыдэнцтва яго адміністрацыя выдзеліла больш за 4.6 мільярда даляраў на праграмы падтрымкі дэмакратычных пераменаў ва ўсім сьвеце. На наступны год адміністрацыя прапанавала кангрэсу выдаткаваць на праграмы падтрымкі дэмакратыі ў замежных краінах яшчэ 1.3 мільярда даляраў.

Гл. таксама • Афіцыйны Менск адрэагаваў на заявы Буша пра Беларусь
XS
SM
MD
LG