Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызначаныя тэрміны правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў


Альгерд Невяроўскі, Менск 18 траўня ў Менску прайшло чарговае паседжаньне Сталай нарады дэмакратычных сілаў. Яе ўдзельнікі вызначылі тэрміны Кангрэсу дэмакратычных сілаў і вырашылі правесьці інфармацыйную кампанію ў мэтах папулярызацыі сярод грамадзтва ідэі правядзеньня гэтага дэмакратычнага форуму .

Кангрэс дэмакратычных сілаў, на якім павінна быць названае імя адзінага кандыдата ў прэзыдэнты, лідэры беларускай апазыцыі вырашылі правесьці ў пэрыяд з 1 верасьня па 1 кастрычніка гэтага году.

Яму будуць папярэднічаць раённыя сходы дэмакратычных актывістаў, якія будуць называць імёны патэнцыйных прэтэндэнтаў у адзіныя кандыдаты. Іх плянуюць правесьці ва ўсіх 126 раёнах Беларусі. Падобныя сходы абласнога ўзроўню, якія назвалі сваіх прэтэндэнтаў ужо прайшлі ва ўсіх абласьцях краіны.
XS
SM
MD
LG