Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падае аб''ём гандлю паміж Расеяй і Беларусьсю


БелаПАН У першым квартале гэтага года назіралася заўважальнае скарачэньне гандлю паміж Беларусьсю і Расеяй. Аб’ём узаемнага гандлю скараціўся у параўнаньні зь першым кварталам летась на 300 мільёнаў даляраў.

У выніку Беларусь з другога мейсца ў сьпісе гандлёвых партнэраў Расеі ссунулася на шостае.

З другога боку, Расея застаецца галоўным гандлёвым партнэрам Беларусі, але доля Расеі ў беларускім замежным гандлі ў параўнаньні зь мінулым годам зьнізілася з 58% да 48%. На Расею зараз прыпадае крыху больш за траціну беларускага экспарту.

Экспэрты зьвязваюць гэтае падзеньне беларуска-расейскага гандлёвага абароту зь пераходам на спагнаньне падатку на даданую вартасьць (ПДВ) па краіне прызначэньня.
XS
SM
MD
LG