Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 18 траўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 18 траўня.

“Крыніца”, 1925 год:

“У Радавай Беларусі нядаўна адбыліся перавыбары ў сельскія Саветы. Выбары першыя дзеля таго, што не далі камуністам пажаданых вынікаў, былі скасаваны. Але вынікі і другіх выбараў так-жа, здаецца, вышлі ня зусім для іх пажаданыя. Усіх выбаршчыкаў было 802.399, бралі ўдзел ў выбарах 339.431 (42%). Выбрана сяброў у сельсаветы 8.896. З усіх выбраных 87% з лішнім беспартыйныя”.

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год. Р.Іофэ, сын рабочага-будаўніка:

“Навуковыя ўстановы з’яўляюцца моцнымі вагарамі выхавання шырачэзных мас нашай совецкай моладзі. Але па за сценамі гэтых устаноў астаюцца сотні тысяч працоўных розных узростаў, якіх таксама неабходна выхоўваць у соцыялістычным духу… Тут на дапамогу прыходзіць кіно. Кіно — магутны фактар у справе выхавання многамільённых працоўных мас. Што можа быць большым гонарам, чым ударна працаваць у галіне самага важнага, самага масавага з усіх відаў мастацтва. Я хачу быць кіно-інжынерам, хачу стаць барацьбітом за лепшае кіно ў свеце”.

“Советская Белоруссия”, 1995 год. Павал Якубовіч пра вынікі першага туру выбараў у парлямэнт:

“Пасьля чытаньня “сьпісаў” складваецца ўражаньне, што мы можам атрымаць парлямэнт, які працэнтаў на 90 складаецца са старшыняў калгасаў і дырэктараў саўгасаў. Трэба меркаваць, што гэта будзе выдатная асамблея!.. Бо сярод шукальнікаў месцаў так мала юрыстаў-прававедаў і гэтак шмат былых сакратароў райкамаў партыі, што будучы парлямэнт рызыкуе ператварыцца ў пастаянна дзейны партсельгасактыў з працяглымі прамовамі і кароткімі вынікамі”.
XS
SM
MD
LG