Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль абстраляў палестынскіх ваяўнікоў


ГАЗА Авіяцыя Ізраілю выпусьціла ракеты па групе палестынскіх ваяўнікоў, якія абстрэльвалі ізраільскія паселішчы на поўдні паласы Газа. Адзін палестынец цяжка паранены. Прадстаўнікі палестынскай групоўкі “Хамас” заявілі, што абстрэл быў актам помсты за сьмерць аднаго з чальцоў групоўкі сёньня раніцай. “Хамас” заяўляе, што ён быў забіты ізраільскай паліцыяй, але ізраільскія вайскоўцы кажуць, што палестынец загінуў, калі ўзарвалася выбухоўка, якую ён нёс з сабой. Ад часу, калі ў лютым сёлета ўлады Ізраілю і Палестынскай аўтаноміі аб’явілі замірэньне, гэта першы ізраільскі ўдар па палестынскіх ваяўніках
XS
SM
MD
LG