Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Узбэкістану: у Андыжане загінулі 140 чалавек


ТАШКЕНТ. Міністар унутраных справаў Узбэкістану Закір Алматаў заявіў сёньня, што лідэрам удзельнікаў пратэстаў у Андыжане быў Кабул Папрыеў, які дагэтуль застаецца на свабодзе. У мінулым тыдні, Алматаў вёў перамовы з Папрыевым. Узбэцкі міністар завіў таксама, што асобы, якія захапілі будынак мясцовай адміністрацыі ў Андыжане, трымалі ў ім каля 50 закладнікаў, некаторых зь іх пазьней забілі. Алматаў падаў лічбы забітых, якія адрозьніваюцца ад тых, што ўлады паведамлялі раней. Паводле міністра, загінулі 108 удзельнікаў акцыі пратэсту, 100 з якіх паводле ягоных словаў забілі “бандыты”, а таксама сярод забітых 32 салдаты. Між тым у Лёндане, Жэнэве і Алма-Аты сёньня прайшлі акцыі пратэсту супраць дзеяньняў уладаў ва Узбэкістане. Адзін з удзельнікаў дэманстрацыі ў Алма-Аты заявіў: (Удзельнік акцыі) “Калі ўлада хоча паказаць сваю сілу шляхам выкарыстоўваньня зброі супраць мірных жыхароў, гэта хутчэй не паказьнік сілы ўлады, а наадварот – слабасьці і агоніі ўлады ва Узбэкістане. Мы супраць, калі супраць мірных людзей выкарыстоўваецца зброя і мы супраць таго, каб такі сцэнар паўтарыўся ў Казахстане” Між тым ў паўднёвых раёнах Кіргізстану застаюцца сотні ўцекачоў з Узбэкістану. (Уцекачы) “Мы застанемся ўсе тут і ня вернемся ва Узбэкістан. Гэта наша агульнае рашэньне, хаця нельга сказаць, што мы тут шчасьлівыя – на радзіме засталіся нашы сем’і”
XS
SM
MD
LG