Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран і Ірак хочуць аднавіць двухбаковыя дачыненьні


БАГДАД. Ірак і Іран выказалі гатоўнасьць наладзіць двухбаковыя дачыненьні пасьля вайны, што адбылася паміж гэтымі краінамі ў 80-я гады мінулага стагоддзя. Міністар замежных справаў Ірану Камаль Харазі, у часе візыту ў Багдад паабяцаў, што ягоная краіна ня будзе ўмешвацца ў зьнешнюю палітыку суседа і не дазволіць, каб іранская тэрыторыя выкарыстоўвалася тэрарыстамі для пранікненьня ў Ірак. (Харазі) “Мы робім усё, што можам, каб кантраляваць нашу мяжу. Сярод іншага, мы арыштавалі вялікую колькасьць людзей, якія займаліся кантрабандай зброі. Бясьпечная мяжа ў інтарэсах самога Ірану”
XS
SM
MD
LG