Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганістан: выкрадальнікі італьянкі прадставілі свае патрабаваньні


КАБУЛ. Цімор Шан - чалавек, які назваўся выкрадальнікам італьянкі Клемянціны Кантоні, пераказаў патрабаваньні, якія павінны быць выкананыя, каб закладніцу адпусьцілі на волю. Ён зрабіў гэта, патэлефанаваўшы ў кабульскае бюро нашага радыё. Шан заявіў, што аўганскія ўлады павінны выканаць тры патрабаваньні – спыніць выхад у эфір праграмы для моладзі, якую перадае адна з кабульскіх прыватных радыёстанцыяў, цалкам забараніць продаж алькаголю ў краіне ды адкрываць у Аўганістане ісламскія школы. “Калі гэтыя патрабаваньні будуць выкананыя, мы вызвалім італьянку”, - заявіў Цімор Шан. У адміністрацыі аўганскага прэзыдэнта Хаміда Карзая заявілі, што ведаюць пра патрабаваньні выкрадальнікаў, але пакуль адмовіліся іх камэнтаваць. Між тым прадстаўнікі міністэрства ўнутраных справаў выказалі ўпэўненасьць, што выкрадальнікі самі вызваляць закладніцу.
XS
SM
MD
LG