Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ад канца красавіка ў Іраку загінулі 500 чалавек


БАГДАД. У Іраку не спыняюцца тэрарэстычныя замахі. У Багдадзе сёньня забіты высокапастаўлены чыноўнік міністэрства ўнутраных справаў, брыгадны генэрал Ібрагім Хамас. Адказнасьць за ягонае забойства ўзяла на сябе “аль-Кайда”. Між тым на ўскрайку горада Рамадзі знойдзеныя целы сямі ірацкіх туркмэнаў, якіх забілі стрэламі ў галаву. У выніку выбухаў замінаваных аўтамабіляў у гарадох Бакуба і Байджы, загінулі прынамсі трое паліцыянтаў, а 14 чалавек параненыя. Ад часу, калі напрыканцы красавіка да ўлады ў Іраку прыйшоў новы ўрад, у гэтай краіне загінулі каля 500 чалавек.
XS
SM
MD
LG