Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ёсьць шанец вярнуць Пагоню і бел-чырвона-белы сьцяг пры новай уладзе?


RFE/RL 10 год таму Аляксандар Лукашэнка правёў рэфэрэндум па чатырох пытаньнях: аб роўным дзяржаўным статусе беларускай і расейскай моваў, аб зьмене дзяржаўнай сымболікі, аб пашырэньні эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і аб праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Вынікі таго плебісцыту адгукаюцца да гэтага, шмат што вызначаючы ў сёньняшнім беларускім жыцьці.

Чаму 10 гадоў Аляксандар Лукашэнка вынес на рэфэрэндум пытаньне пра зьмену герба і сьцяга, пра вяртаньне да падноўленых сымбаляў савецкай Беларусі? Ці не успрымала значная частка грамадзтва бел-чырвона-белы сьцяг не як дзяржаўны сымбаль, а як партыйны сьцяг апазыцыі? Ці будуць адноўленыя бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня” пасьля зьмены ўлады ў Беларусі і калі так, то якім чынам?

Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у “Экспэртызе Свабоды” старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі і журналіст, палітычны аналітык Аляксандар Фядута. [Чытайце поўны тэкст перадачы]
XS
SM
MD
LG