Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Фядута: “Лукашэнка — не выпадковы прэзыдэнт”


RFE/RL Пра Аляксандра Лукашэнку напісана некалькі кніг у розных жанрах — ад іканаграфіі да памфлету. І вось зьявілася яшчэ адна: “Лукашенко: политическая биография”. 10-тысячным накладам яе выпусьціла ў сьвет маскоўскае выдавецтва “Рэфэрэндум”. Аўтар кнігі журналіст Аляксандар Фядута — госьць Радыё Свабода.

(Міхась Скобла: ) “Аляксандар, чым вашая кніга адрозьніваецца ад літаратуры падобнага роду: ад “Звычайнага прэзыдэнта” Сьвятланы Калінкінай і Паўла Шарамета ці “Шклоўскіх жарсьцяў” Вольгі Паўлавай?”

(Аляксандар Фядута: ) “Я паспрабаваў асэнсаваць, чым зьяўляецца Аляксандар Лукашэнка ў нашым жыцьці, у жыцьці нашай краіны. Зразумець, чаму ён прыйшоў да ўлады, чаму ён аказаўся здольным утрымаць уладу да гэтай пары, больш за дзесяць гадоў. Калі гаварыць пра тыя кнігі, якія вы назвалі, то першай спробай больш-менш сур’ёзнага дасьледаваньня Лукашэнкі была кніга Вольгі Паўлавай. Гэта значны мэмуарны твор, на які будуць спасылацца ўсе, хто займаецца Лукашэнкам. У ёй шмат што тлумачыцца пра нашага агульнага героя. Кніга Сьвятланы Калінкінай і Паўла Шарамета — гэта памфлет. Таму што толькі памфлет можна было назваць “Выпадковым прэзыдэнтам”.

Лукашэнка — чалавек не выпадковы на прэзыдэнцкай пасадзе. І зусім не выпадкова ён прыйшоў да ўлады менавіта ў Беларусі, найбольш савецкай рэспубліцы былога СССР. І тое, што адбываецца з намі, — гэта ня выпадак, гэта заканамернасьць. І ў тым, што сёньня адбываецца, вінаватыя ўсе мы, у тым ліку і аўтар гэтай кнігі — адзін са сьведкаў і саўдзельнікаў таго, што адбываецца ў краіне. І пакуль беларускія палітыкі, інтэлігенцыя ня здолеюць зразумець, што Лукашэнка — заканамернасьць, а ня выпадак, да той пары яны будуць прайграваць... [Чытаць поўны тэкст інтэрвію]
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG