Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім "Мэрыдыяне" праходзіць фэстываль незалежнага мастацтва (фота)


Галіна Абакунчык, Менск У гэтыя хвіліны ў менскім клюбе “Мэрыдыян” праходзіць фэстываль незалежнага мастацтва. Удзел у імпрэзе прымаюць каля 20 аўтараў зь ліку музыкаў, літаратараў і пэрформэраў. Фэстываль праходзіць пяты раз і сёлета прысьвечаны памяці папулярнага выканаўцы нетрадыцыйнай музыкі Яна Кэртэса.

Імпрэзу распачаў гурт пад назваю “Рацыянальная дыета”. Сярод іншых удзельнікамі – маладыя паэты й вядомыя пэрформэры, такія як “Тэатар псыхічнай неўраўнаважанасьці”, “Спэцбрыгада афрыканскіх баротоў” і іншыя.

Гэта адзіны ў Беларусі фэстываль экспэрымэнтальнага й радыкальнага мастацтва, й гэта ёсьць прычынаю праблемаў з уладамі – кажа адзін з арганізатараў фэстывалю Уладзіслаў Бубен.

(Бубен: ) “З прычыны неразуменьня й жаданьня зразумець праблемы ўзьнікаюць рэгулярна.”

Як паведаміў спадар Бубен, арганізатарамі ёсьць прыватныя творцы сярод якіх таксама вядомы пэрформэр Зьміцер Вішнёў. Гэтым разам ён прэзэнтуе кампазыцыю пад назваю “Праспэкт пераможцаў”, якая ёсьць мастацкім увасабленьнем грамадзкіх падзеяў сёньняшняга дня. Пра адметнасьць і мэту імпрэзы гаворыць Зьміцер Вішнёў.

(Вішнёў: ) “Гэты фэстываль. Ён якраз незаангажаваны нічым, ён разьняволены. І ў гэтым ягоны сэнс, што гэта – прыватная ініцыятыва. Гэта нармалёвая творчая тусоўка.”
XS
SM
MD
LG