Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Румынія ратыфікавала пагадненьне пра далучэньне да Эўразьвязу


БУХАРЭСТ. Парлямэнт Румыніі сёньня аднагалосна ратыфікаваў пагадненьне, якое вызначае умовы далучэньня гэтай краіны да Эўразьвязу. Напярэдадні галасаваньня прэм’ер-міністар краіны Калін Папэску-Тарычану папярэдзіў дэпутатаў, што Румыніі яшчэ трэба шмат працаваць, каб падрыхтавацца да сяброўства ў Эўразьвязе. Далучэньне заплянаванае на 1 студзеня 2007 году. У пагадненьні, аднак, ёсьць пункт, які дазваляе Эўразьвязу адкласьці чальцоўства Румыніі на год, калі краіна ня выканае свае абавязаньні ў сфэры рэформаў. Пагадненьне аб далучэньні маюць ратыфікаваць усе 25 краінаў Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG