Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнік амбасады Польшчы абвешчаны пэрсонай нон грата?


Міхал Стэльмак, Менск У замежных сродках масавай інфармацыі зьявілася паведамленьне пра супрацоўніка амбасады Польшчы ў Беларусі Марэка Буцьку, які беларускімі ўладамі абвешчаны пэрсонай нон-грата і мусіць цягам месяцу пакінуць тэрыторыю Беларусі.

У прыватнасьці, вось што сказаў на гэты конт менскі карэспандэнт Польскага радыё Ўладзімер Пац:

(Пац: ) “Да мяне патэлефанавалі журналісты з такой інфармацыяй з Польшчы, якая дзесьці зьявілася на радыё. Не магу пацьвердзіць гэтай інфармацыі. Я яе хацеў праверыць. Патэлефанаваў [намесьніку кіраўніка ўпраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных справаў] Руслану Есіну, але ён папрасіў патэлефанаваць заўтра, каб даведацца”.

Паводле зьвестак Уладзімера Паца, спадара Буцькі цяпер няма на тэрыторыі Беларусі – ён нібыта знаходзіцца ў Польшчы.

Марэк Буцька адказвае ў польскай амбасадзе за кантакты з палітычнымі партыямі, грамадзкімі арганізацыямі і СМІ. Ён таксама падтрымліваў кантакты з Саюзам палякаў у Беларусі, які цяпер апынуўся ў цэнтры ўвагі беларускіх уладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG