Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран: паўторны працэс у справе сьмерці канадзкай журналісткі


ТЭГЕРАН. Апэляцыйны суд ў Іране паўторна разглядае справу канадзкай журналісткі іранскага паходжаньня, якая загінула ў іранскай турме пры падазорных акалічнасьцях. Слуханьні ў тэгеранскім судзе будуць адбывацца за закрытымі дзьвярыма. У 2003 годзе, журналістка Захра Каземі памерла ад пашкоджаньняў галавы ад удару цяжкім прадметам. Журналістку затрымалі за тое, што яна рабіла здымкі вязьніцы па-за межамі Тэгерану. Адзін судовы працэс у яе справе ўжо адбыўся, аднак Канада лічыць, што Тэгеран хоча сьцішыць справу.
XS
SM
MD
LG