Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўропа занепакоеная падзеямі ва Ўзбэкістане


ЛЁНДАН. Эўрапейскія краіны заклікалі ўзбэцкія ўлады дапусьціць замежных назіральнікаў і супрацоўнікаў гуманітарных арганізацыяў ва ўсходнія раёны Ўзбэкістану. Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Джэк Стро асудзіў гвалт ва Ўзбэкістане й заклікаў улады краіны да стрыманасьці. Стро сярод іншага паведаміў: “Наколькі я ведаю, міністар замежных справаў Узбэкістану сказаў, што будзе гатовы арганізаваць у аўторак візыт у Андыжан для паслоў. Цяпер абмяркоўваюцца дэталі гэтага візыту”.
XS
SM
MD
LG