Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд у справе Хадаркоўскага – у аўторак


МАСКВА. Суд у расейскай сталіцы прыпыніў да аўторка абвяшчэньне прысуду ў справе былых кіраўнікоў нафтавай кампаніі “ЮКОС” Міхаіла Хадаркоўскага й Платона Лебедзева.

Камэнтуючы зачытаны сёньня пачатак судовага заключэньня, адвакаты падсудных выказалі думку, што прысуд будзе мець абвінаваўчы характар. У часе абвяшчэньня прыгавору ля будынку суду прайшоў пікет у падтрымку былых кіраўнікоў “ЮКОСу”. Паводле розных зьвестак, ад 15 да 30 удзельнікаў пікету затрыманыя.

Хадаркоўскага й Лебедзева вінавацяць у махлярстве і ўхіленьні ад сплаты падаткаў. Падсудныя адмаўляюць сваю віну.
XS
SM
MD
LG