Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве праходзіць саміт Рады Эўропы


ВАРШАВА. У польскай сталіцы праходзіць двухдзённы саміт Рады Эўропы. Яго ўдзельнікі маюць намер прыняць плян дзеяньняў для далейшага ўмацаваньня ролі Рады Эўропы ў разьвіцьці дэмакратыі.

Выступаючы на форуме, прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус рэзка скрытыкаваў аўтарытарны рэжым у Беларусі. Паводле Адамкуса, цалкам дэмакратычная й адкрытая Эўропа ня стане рэальнасьцю датуль, пакуль ня будзе зьменена ўлада ў Беларусі.

Сярод удзельнікаў варшаўскай сустрэчы – кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў, у тым ліку канцлер Нямеччыны Гергард Шрэдэр, прэзыдэнты Ўкраіны й Грузіі Віктар Юшчанка й Міхаіл Саакашвілі.
XS
SM
MD
LG