Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачку Аскара Акаева пазбавілі паўнамоцтваў


БІШКЕК. Цэнтравыбаркам Кіргізстану пазбавіў сёньня дачку былога прэзыдэнта краіны Бэрмэт Акаеву дэпутацкіх паўнамоцтваў. Адпаведная пастанова прынятая пасьля вывучэньня скаргаў аб парушэньнях выбарчага заканадаўства. Вынікі галасаваньні ў акрузе, дзе балятавалася Акаева, прызнаныя несапраўднымі. Раней Акаева першай зь сям’і экс-прэзыдэнта вярнулася ў Кіргізстан пасьля зьмены ўлады.
XS
SM
MD
LG