Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм''ер Косава гатовы на перамовы з Сэрбіяй


ПРЫШТЫНА. Прэм’ер-міністар Косава Байрам Касумі заявіў, што гатовы да перамоваў з кіраўніком ураду Сэрбіі Воіславам Каштуніцам.

Прадстаўнік Каштуніцы паведаміў напярэдадні, што сустрэча прэм’ераў пройдзе 24 траўня ў косаўскім горадзе Прызран. Улады Косава, аднак, настойваюць на іншым месцы перамоваў – у Бялградзе, Прыштыне або на нэўтральнай тэрыторыі. Касумі таксама заявіў, што прадметам перамоваў ня можа быць будучы статус Косава. Паводле прэм’ера Косава, пытаньне статусу мае вырашацца самімі жыхарамі краю. Косава, фармальна ўваходзячы ў склад Сэрбіі, з 1999 году знаходзіцца пад кіраваньнем часовай міжнароднай адміністрацыі.
XS
SM
MD
LG