Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Салідарныя зь Беларусяй украінцы стануць "бел-чырвона-белымі" падчас Eurovision


Ул. інф. Украінская грамадзянская ініцыятыва “Салідарнасьць” заклікае “аранжавых” кіеўлянаў у дні конкурсу “Эўрабачаньне” стаць бел-чырвона-белымі.

“Салідарнасьць” заклікае сваіх аднадумцаў расклейваць у Кіеве налепкі з выявай беларускага нацыянальнага сьцягу і надпісам “Беларусь будзе вольнай”. Узоры гэтай і іншых падобных налепак пададзеныя на сайце арганізацыі.

Лідэр “Салідарнасьці” Аляксандар Дземчанка заявіў, што ў Беларусі за “несанкцыянаваны сход трох чалавек на кватэры” можна атрымаць астранамічны штраф, а вывешваньне бел-чырвона-белага сьцягу кваліфікуецца як “выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі”.

Паводле Дземчанкі, кампанія “Зробім Кіеў бел-чырвона-белым” зьверне ўвагу да праблемаў Беларусі замежных гасьцей Эўрабачаньня.
XS
SM
MD
LG