Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільённыя штрафы атрымалі ўдзельнікі ланцугу неабыякавых людзей у Горадні


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Горадні ў Кастрычніцкім раённым судзе пакаралі штрафамі шасьцярых ўдзельнікаў ланцуга неабыякавых людзей, які адбыўся 7 траўня з нагоды шостых угодкаў зьнікненьня Юрыя Захаранкі. Іх абвінавацілі ў тым, што яны актыўна ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным пікеце.

Суд над удзельнікамі акцыі пачаўся 11 траўня, сёньня быў працяг працэсу.

Судзьдзя Зінаіда Барцэвіч аштрафавала на 25 базавых адзінак пецярых удзельнікаў акцыі — Міколу Ворана, Юрыя Істоміна, Артура Сьмятаніна, Зьміцера Аўдзейчыка і Андрэя Янушкевіча. А Раману Юргелю самы вялікі штраф — 160 базавых адзінак, гэта прыблізна 4 мільёны рублёў.

Нагадаем, 7 траўня каля 15-ці гадзінаў міліцыянты затрымалі шасьцярых чалавек, якія стаялі на вуліцы і трымалі фотаздымкі Юрыя Захаранкі.

Вось што сказаў наконт гэтага адзін зь іх — Мікола Воран:

(Воран: ) “Да нас прыбыў нарад амонацаў, і яны без усякіх цырымоніяў пачалі нас хапаць, саджаць у машыны, нават не прадставіўшыся і не сказаўшы, чаму і для якой мэты. Проста ўбачыўшы, што мы трымаем у руках гэтыя партрэты. Яны нам паабяцалі, што пра лёс Захаранкі і пра ўсе наступствы, зьвязаныя з гэтым зьнікненьнем, яны нам паведамяць у пастарунку. Забралі і павезьлі, а там склалі пратакол, і як вынік — суд”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG