Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над выкладчыкам сельгасакадэміі, грамадзянінам Нікарагуа


Марыя Ўсьціновіч, Горкі Сёньня ў Горках у раённым судзе распачалося судовае слуханьне справы выкладчыка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, грамадзяніна Нікарагуа Хасэ Эрнандэса. Яго абвінавачваюць у атрыманьні хабару ад студэнтаў.

Выкладчыка затрымалі ў студзені, а цяпер судзяць. Працэс адкрыты, але, як паведамілі з Горак, абвінавачаны папрасіў пайсьці з залі суда ўсіх, акрамя сваякоў.

Спадар Эрнандэс сваёй віны не прызнае, ягоная жонка лічыць, што справа сфабрыкаваная. Усхваляваная дэмакратычная грамадзкасьць Горак, бо выкладчык кантактаваў з грамадзкімі актывістамі і дапамагаў ім наладжваць сувязі з замежнай прэсай.

Сёньня на паседжаньне не зьявілася большасьць сьведак абвінавачаньня, і заканчэньня працэсу і прысуду трэба чакаць празь некалькі дзён.
XS
SM
MD
LG