Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірны ў пары з Б''ёркманам перамог на турніры ў Гамбургу


RFE/RL Беларус Макс Мірны і швэд Ёнас Б''ёркман перамаглі на прэстыжным турніры сэрыі Master''s у Гамбургу.

На турніры ў Нямеччыне швэдзка-беларускі дуэт быў пасеяны пад другім нумарам. У фінале 15 траўня яны ва ўпартай барацьбе перамаглі францускую пару Мішэль Ллодра і Фабры Сантаро, якія былі пасеяныя пад восьмым нумарам.

Мірны і Б''ёркман прайгралі французам першы сэт 4:6, але потым перамаглі ў наступных двух сэтах, прычым абодва сэты былі выйграныя на тай-брэйку: 7:6 (2), 7:6 (3).

Пяршынства ў Гамбургу – гэта другая перамога на ліку пары ў гэтым сэзоне. У пачатку красавіка беларус са швэдам перамаглі ў турніры сэрыі Master''s у ЗША.
XS
SM
MD
LG