Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Рады Эўропы ня бачыць праблемаў з "каляровымі рэвалюцыямі"


Інтэрфакс “Я ня бачу аніякай праблемы з так званымі “каляровамі“ рэвалюцыямі, пакуль выконваюцца стандарты Рады Эўропы адносна дэмакратыі, правоў чалавека і законнасьці,” – пра гэта напярэдадні Варшаўскага саміту Рады Эўропы заявіў генэральны сакратар гэтай арганізацыі Тэры Дэвіс.

Паводле Дэвіса, “праблемы палягалі ў тым, што шмат у якіх выпадках ранейшыя ўлады гэтых краінаў кіравалі, не выконваючы гэтыя стандарты”.

Генэральны сакратар Рады Эўропы заявіў:

(Дэвіс: ) “З досьведу найноўшай гісторыі вядома, што прыходзіць момант, калі імкненьне народу да дэмакратыі робіцца настолькі моцным, што яно знаходзіць альтэрнатыўныя формы выражэньня, калі існая сыстэма не ўспрымаецца як сапраўдная, адкрытая і справядлівая”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG