Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасьля выступу Лукашэнкі ў дамы вярнулася гарачая вада


Ул. інф. Адключэньне гарачай вады дзеля правядзеньне "прафіляктычных работаў" у Менску спыненае да адмысловага загаду Менгарвыканкаму.

Паводле ранейшага графіку, адключэньне гарачай вады пачалося з 11 траўня, аднак на мінулым тыдні кіраўнік дзяржавы на нарадзе па праблемах жыльлёва-камунальнай гаспадаркі рэзка скрытыкаваў гэтае рашэньне.

Як паведамляе прадпрыемства “Менскія цеплавыя сеткі”, пасьля выступу Лукашэнкі падача гарачай вады была адноўленая.

У Менгарвыканкаме цяпер рыхтуецца рашэньне, паводле якога адключэньне гарачай вады будзе рабіцца ў залежнасьці ад сярэднесутачнай тэмпэратуры паветра па аналёгіі з адключэньнем ацяпленьня.
XS
SM
MD
LG