Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ў парадзе Шумана ў Варшаве


ВАРШАВА. У Варшаве адбыўся парад Шумана – гэта марш прыхільнікаў Эўрапейскага Зьвязу. Гэтым разам заўважны ўдзел у парадзе ўзялі дзесяткі маладых беларусаў зь бела-чырвона-белымі сьцягамі, гралі беларускія гурты "Сьцяна" і "Тарпач". У парадзе Шумана, акрамя беларусаў, якія жвывуць у Варшаве, узялі ўдзел таксама навучэнцы беларускага гуманітарнага ліцэю. Таксама ў Варшаве каля амбасады Беларусі адбыўся пікет, прысьвечаны гадавіне рэфэрэндуму, а ў Гданьску адбыўся пікет супраць захадаў беларускіх уладаў супраць Саюзу палякаў.
XS
SM
MD
LG