Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Ірану заклікае аднавіць ядзерную праграму


ТЭГЕРАН. Парлямэнт Ірану прыняў рэзалюцыю, дзе заклікае ўрад краіны працягваць ядзерныя распрацоўкі, ўлучна з ўзбагачэньнем урану. Сьпікер парлямэнту Галамалі Хадад Адэль заявіў: (Адэль) “Ухваленьне гэтай рэзалюцыі зусім не азначае, што мы спыняем перамовы з Эўрапейскім зьвязам. Перамовы могуць адбывацца асобна, а парлямэнт мусіць выконваць свой доўг. Перамовы з Эўразьвязам не азначаюць, што народ Ірану павінен адмаўляцца ад сваіх законных правоў. Перамовы вядуцца дзеля таго, каб яшчэ раз акрэсьліць нашы мэты. Іншымі словамі, нашы ядзерныя распрацоўкі маюць выключна мірны характар і мы не зьбіраемся ствараць ядзерную зброю”. Эўразьвяз ужо даўно пераконвае іранскія ўлады замарозіць свае распрацоўкі. Брусэль папярэдзіў Іран, што калі работы па ўзбагачэньні ўрану адновяцца, то Эўразьвяз падтрымае ЗША, якія дамагаюцца перадачы справу ядзерных распрацовак Ірану на разгляд у Раду Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG