Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс у Багдадзе


БАГДАД. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс вядзе ў Багдадзе перамовы з ірацкім кіраўніцтвам. У цэнтры ўвагі – абстаноўка ў Іраку, дзе ад канца красавіка, калі да ўлады прыйшоў новы ўрад, ахвярамі нападаў экстрэмістаў сталі больш за 400 чалавек. Абмяркоўваюцца таксама пляны аднаўленьня гаспадаркі краіны. Спадарыня Райс прыехала ў Ірак нечакана – яе візыт трымаўся ў сакрэце. Між тым у Іраку вызвалены губэрнатар заходняй правінцыі Анбар, выкрадзены ў аўторак. Выкрадальнікі самі вызвалілі губэрнатара пасьля таго, як амэрыканскія жаўнеры выйшлі з паўночна-заходніх раёнаў Іраку, дзе адбылася буйная анты-тэрарыстычная апэрацыя. У горадзе Бакуба паўстанцы напалі сёньня на аўтакалёну губэрнатара іншай правінцыі – Дыяла. Забітыя 5 чалавек - сам губэрнатар не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG