Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбухі ў Гішпаніі


МАДРЫД. Чатыры выбухі адбыліся сёньня на некалькіх прамысловых аб’ектах у краіне Баскаў на поўначы Гішпаніі. Паводле інфармацыі ўладаў, пацярпелі двое паліцыянтаў і супрацоўнік аховы хімічнага заводу – яны атруціліся хімічнымі рэчывамі ў часе ліквідацыі наступстваў аднаго з выбухаў. Прадпрыемствы нязначна пацярпелі, бо выбуховыя прыстасаваньні былі невялікай магутнасьці. Улады падазраюць, што выбухі былі арганізаваныя групоўкай баскаў-сэпаратыстаў ЭТА, але афіцыйна дачыненьне баскаў да выбухаў не пацьверджанае.
XS
SM
MD
LG