Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Андыжан: журналісты выдаленыя з гораду, людзі ўцякаюць у Кіргізстан


КАРАСУ. УЗБЭКІСТАН. Прынамсі 1000 чалавек, якія ўцяклі з Узбэкістану пасьля ўчорашняга расстрэлу дэманстрацыі ў Андыжане, перайшлі мяжу з Кіргізстанам. Гульміра Барубаева, прэсавая сакратарка кіргізскіх памежнікаў паведаміла нашаму радыё, што частка ўцекачоў накіраваліся ў Нукэнскі раён. Паведамляецца, што яшчэ 600 ўцекачоў пайшлі ў бок Сузакскага раёну Кіргізстану. Між тым урадавыя войскі спрабуюць канчаткова запанаваць над сытуацыяй у Андыжане. Узбэцкія сілы бясьпекі загадалі сёньня ўсім журналістам пакінуць горад, таму дакладная лічба ахвяраў учорашняй страляніны невядомая. Невядома таксама, што адбываецца цяпер у горадзе. Між тым сёньня ў Ташкенце прэзыдэнт Узбэкістану абвінаваціў у тым, што адбылося ісламісцкую арганізацыю “Хізб-ут-Тахрыр”. Паводле ягоных словаў, ў Андыжане забітыя агулам 30 чалавек, у тым ліку шмат супрацоўнікаў унутранага войска, а каля ста параненыя. На пытаньне, хто загадаў вайскоўцам страляць у людзей, Карымаў адказаў “ніхто”. Лекары і сьведкі кажуць, што ахвяраў насамрэч больш, сярод іх жанчыны і дзеці.
XS
SM
MD
LG