Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: працягваецца апэрацыя "Матадор"


БАГДАД. На паўночным ўсходзе Іраку сілы кааліцыі працягваюць апэрацыю з кодавым назовам “Матадор”. Мэта апэрацыі – ліквідацыя баевікоў групоўкі Абу Мусабы аз-Заркаўі. Паводле дадзеных вайскоўцаў, цягам апошніх некалькіх дзён, забітыя больш за сто замежных наёмнікаў, якія дапамагалі аддзелам аз-Заркаўі. Амэрыканскі бок згубіў 9 чалавек. Між тым ў Іраку не спыняюцца тэракты. На ўскраіне Багдаду ў выніку выбуху забітыя дзьве асобы, а дзьве параненыя. Усе яны – мірныя жыхары. Гаворыць мясцовы паліцыянт. (Паліцыянт) “Супрацоўнікі камунальных службаў як раз скончылі прыбіраць сьмецьце на вуліцы і тут на тратуары выбухнула бомба. Двое дворнікаў загінулі на месцы, а рэшту павезьлі ў шпіталь”. Між тым у горадзе Бакуба тэрарыст-самагубца ўзарваў замінаваны аўтамабіль – трое паліцыянтаў параненыя.
XS
SM
MD
LG