Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША ухваліў законапраект, у якім выдаткоўваюцца 5 мільёнаў даляраў на разьвіцьцё дэмакратыі ў Беларусі<b/>


Ул. інф. Абедзьве палаты Кангрэсу ЗША ўхвалілі законапраект, які выдатковыя дадатковыя сродкі, 5 мільёнаў даляраў, на 2005 фінансавы год на разьвіцьцё дэмакратыі ў Беларусі. Ніжэйшая палата Кангрэсу -- Палата Прадстаўнікоў --падтрымала закон на мінулым тыдні, а Сэнат прагаласаваў за яго 10 траўня.

Паводле прынятага закону, 2,5 мільёны даляраў будуць у распараджэньні Бюро па Дэмакратыі, Правох Чалавека і Працы пры Дзярждэпартаманце і пойдуць на разьвіцьцё палітычных партый Беларусі . Другая палова выдаткаванай сумы пойдзе на падтрымку незалежных сродкаў масавай інфармацыі і грамадзкіх арганізацый у Беларусі.
XS
SM
MD
LG