Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аксану Новікаву зноў выклікаюць у міліцыю


Любоў Лунёва, Менск Праваабаронцу Аксану Новікаву выклікалі ў аддзел барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Савецкага раёну Менску. Сьледчы Максім Лебядзеў паведаміў Аксане, што ў міліцыю прыйшла заява аб тым, што яна разам са сваім мужам нібыта займаецца распрацоўкай кампутарных сыстэмаў на продаж, а прыбытак ідзе на фінансаваньне апазыцыйных акцыяў.

Заяўнік, для прыкладу, назваў акцыю 25 сакавіка, арганізатарам якой прызнаны Андрэй Клімаў. Прозьвішча аўтара заявы сьледчы не назваў.

Максім Лебедзеў патлумачыў Радыё Свабода, што выклікаў Аксану Новікаву з адзінай мэтай — узяць у яе тлумачэньні, бо, згодна з заканадаўствам, мусіў адрэагаваць на заяву. Ён выказаў спадзяваньне, што на гэтым інцыдэнт будзе вычарпаны.
XS
SM
MD
LG