Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговыя ахвяры пратэстаў у Аўганістане


КАБУЛ. Яшчэ чатыры чалавекі загінулі сёньня ў Аўганістане, дзе працягваюцца акцыі пратэсту супраць зьняважлівага стаўленьня амэрыканскіх вайскоўцаў да Карану, пра што паведаміў напярэдадні часопіс “Newsweek”. Аўганская служба нашага радыё паведамляе, што ў дэманстрацыі бралі ўдзел каля 3 тысячаў чалавек. Намесьнік губэрнатара правінцыі Шамсалрахман Шамс заявіў: (Шамс) «Пасьля пятнічнай малітвы людзі наладзілі дэманстрацыю. Потым яны заатакавалі паліцыянтаў, параніўшы некалькіх зь іх. Сярод удзельнікаў дэманстрацыі былі ўзброеныя людзі. У выніку 4 чалавекі загінулі, а каля 20 былі параненыя» Між тым , як заявіла Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс, улады гэтай краіны правядуць сьледзтва ў справе зьняважлівага стаўленьня да Карану ў часе допытаў у амэрыканскай базе Гуантанама. Прамаўляючы ў Сэнаце, спадарыня Райс заявіла: (Райс) «Непавага да Сьвятога Карану ні цяпер ні ніколі раней не было і ніколі ня будзе ўласьцівае для амэрыкацаў і гэта недаравальна. Мы з адпаведнай павагай ставімся да ўсіх сьвятых кнігаў, да ўсіх рэлігіяў без выключэньня. Абнеслаўленьне Карану – гэта для нас агідная рэч».
XS
SM
MD
LG