Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праблема турэцкіх курдаў можа быць вырашаная


СТАМБУЛ. Рашэньне Эўрапейскага трыбуналу правоў чалавека ў спрае лідэра курдскіх сэпаратыстаў Абдулы Аджалана можа, пры жаданьні Турэччыны, вырашыць праблему курдаў. Гэтак сам Аджалан адрэагаваў на ўчорашняе рашэньне трыбуналу. Лідэр курдаў атрымаў пажыцьцёвае зьняволеньне за тэрарыстычную дзейнасьць. Між тым суд у Страсбуры палічыў, што ў часе судовага працэсу над ім ў 1999 годзе ўлады Турэччыны заплюшчылі вочы на шматлікія парушэньні. Рашэньне суду не абавязковае для турэцкіх уладаў, але ня выключана, што яны будуць вымушаныя правесьці паўторны працэс, бо Турэччына імкнецца далучыцца да Эўрпейскага Зьвязу.
XS
SM
MD
LG