Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт Сэнату ЗША пакуль не ўхваліў Болтана


Вашынгтон Камітэт замежных справаў Сэнат ЗША так не прыняў канкрэтнага рашэньне наконт кандыдатуры Джона Болтана на пасаду прадстаўніка ЗША ў ААН. 10 сэнатараў ад кіроўнай рэспубліканскай партыі ў Камітэце прагаласавалі незвычайнае спосабам – за тое, каб накіраваць кандыдатуру Болтана ў Сэнат, але без рэкамэндацыі зацьвердзіць альбо адхіліць гэтую кандыдатуру. 8 дэмакратаў прагаласавалі супраць Болтана. Рэспубліканец Джордж Вайновіч падтрымаў крытыку дэмакратаў, заявіўшы, што Болтан мае рэпутацыю агрэсіўнага і пагардлівага палітыка. Вайновіч сказаў, што выступіць супраць Болтана падчас галасаваньня ў Сэнаце.
XS
SM
MD
LG