Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ 200 мільёнаў на саркафаг для Чарнобыля


Лёндан На сустрэчы арганізацыяў і краінаў ахвярадаўцаў вырашана выдаткаваць яшчэ каля 200 мільёнаў даляраў на пабудову абарончага саркафагу для рэактару Чарнобыльскай АЭС, які выбухнуў у 1986 годзе. Эўрапейскі Банк Рэканструкцыі і разьвіцьця, які арганізаваў сустрэчу, паведаміў, што Эўразьвяз і Вялікая васьмёрка паабяцалі 185 мільёнаў даляраў, урад Украіны – 22 мільёны. Расея павінна абвесьціць памер свайго ўнёска цягам бліжэйшых дзён. Урады 28 краінаў ужо гарантавалі каля 600 мільёнаў даляраў у Фонд Сакрафагу. Агульны кошт пабудовы укрыцьця для рэактару ацэньваецца каля мільярду даляраў
XS
SM
MD
LG