Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жодзіне выключаны зь мясцовага палітэхнікуму актывіст “Маладога фронту” Сяржук Мурашка


Міхал Стэльмак, Менск На знак пратэсту яго паплечнікі правялі каля будынку Жодзінскага гарвыканкаму несанкцыянаваны пікет.

17-гадовы Сяржук Мурашка вучыўся на 2 курсе Жодзінскага палітэхнікума. Сёньня, як звычайна, ён прыйшоў на заняткі:

(Мурашка: ) “Мяне запрасіў намесьнік дырэктара па выхаваўчай частцы. Сказаў, што вось, Мурашка, прыйшоў загад на тваё выключэньне. Там было патлумачана, што за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 26 красавіка - выключыць”.

26 красавіка ён быў затрыманы ў Менску ў часе ўдзелу ў акцыі “Чарнобыльскі шлях”. Сёньня ж паплечнікі жодзінскага актывіста зь мясцовай суполкі “Маладога фронту” на знак пратэсту супраць выключэньня яго з тэхнікума правялі акцыю каля Жодзінскага гарвыканкама. Распавядае лідэр суполкі Павал Красоўскі:

(Красоўскі: ) “Мы правялі пікет у падтрымку Сяржука Мурашкі, якога сёньня адлічылі з навучаньня. Таму што ён нармальна вучыцца, але гэтая сыстэма ўзяла сваё і яго адлічылі. На пікет сабраліся каля 15 чалавек. Каля будынка гарадзкога гарвыканкама мы стаялі з плякатамі. Там было шмат плякатаў, дзе было напісана “Смольскі, Мурашка, Чарткоў, Красоўскі і Савіч: хто наступны?”. Гэта ўжо пяты выпадак у Жодзіне, калі выганяюць актывіста нашай арганізацыі. Мы перадалі пэтыцыю і заяву ў жодзінскі гарвыканкам. У заяве мы патрабавалі аднавіць Сяржука Мурашку і спыніць перасьлед жодзінскай актыўнай моладзі. Акцыя адбылася без затрыманьняў. Але былі перапісаныя прозьвішчы ўдзельнікаў. Я мяркую, што гэты перасьлед можа прадоўжыцца”.

Лічыць Павал Красоўскі, лідэр жодзінскай суполкі “Маладога фронту”.
XS
SM
MD
LG