Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія апазыцыянэры патрабуюць пакараць міліцыянтаў, якія не дазволілі правесьці акцыю памяці Ю. Захаранкі


Браніслава Станкевіч, Віцебск Старшыня гарадзкой арганізацыі Аб''яднанай Грамадзянскай Партыі Алена Залеская напісала скаргу на імя пракурора вобласьці, пад якой паставілі свае подпісы і прадстаўнікі іншых апазыцыйных партый.

Спадарыня Залеская запатрабавала, каб органы пракуратуры або міліцыянты з Кастрычніцкага райадзьдзелу прадставілі ёй юрыдычныя дакумэнты, на падставе якіх нельга выходзіць на вуліцу з партрэтамі, а таксама апранаць бел-чырвон-белыя шалікі. Менавіта гэтая дэталь адзеньня асабліва абурыла супрацоўнікаў міліцыі, якія 7-га траўня пад пагрозаю затрыманьня загадалі разысьціся ўдзельнікам “Ланцуга неабыякавых людзей”.

Паколькі прадстаўнікі АГП і партыі БНФ ня мелі ні сьцягоў, ні плякатаў, і стаялі моўчкі, спадарыня Залеская абвяргае меркаваньне міліцыянтаў пра тое, што гэтую вулічную акцыю можна кваліфікаваць як несанкцыянаваны пікет і караць ўдзельнікаў за парушэньне правапарадку.

Калі пракуратура пацьвердзіць, што шалікі ды партрэты не зьяўляюцца забароненай сымболікай, то віцебскія апазыцыяэры мяркуюць пашырыць практыку выкарыстаньня падобных атрыбутаў.

Што да спадарыні Залескай, то яна мяркуе дамагчыся “рэабілітацыі” яшчэ аднаго дзейнага мастацкага сродку: давесьці ў судзе, што чытаньне вершаў у часе “Чарнобыльскага шляху” нельга лічыць выступам на несанкцыянаваным мітынгу, у арганізацыі якога яе абвінавацілі міліцыянты.

На здымку: Алена Залесская ў часе акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей” 7-га траўня 2005 г. у Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG