Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Аўганістане: тры чалавекі забітыя


КАБУЛ. Аўганскія ўлады інфармуюць, што тры чалавекі былі забітыя ў часе сутычак паміж сіламі бясьпекі Аўганістану і ўдзельнікамі акцыяў пратэсту ва ўсходняй частцы краіны. Малі Махамад Амар, кіраўнік аднаго з раёнаў у правінцыі Нангархар заявіў нашаму радыё, што дзве асобы былі забітыя ў чацьвер каля Джэлалабаду ў часе страляніны паміж супрацоўнікамі паліцыі і дэманстрантамі. Дзень таму чатыры асобы былі забітыя і каля 70 параненыя ў аналягічных абставінах у Джэлалабадзе. Пратэсты аўганцаў былі справакаваныя інфармацыяй у часопісе “Newsweek”, паводле якой амэрыканскія вайскоўцы ў часе допытаў у базе Гуантанама нібыта зьневажалі сьвятую кнігу мусульманаў Каран. Паведамляецца, што пратэсты пашырыліся на 10 аўганскіх правінцыяў.
XS
SM
MD
LG