Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд прызнаў неаб’ектыўным судовы працэс над лідэрам курдскіх сэпаратыстаў


СТРАСБУР Эўрапейскі суд у правах чалавека прызнаў неаб’ектыўным судовы працэс у Турэччыне над лідэрам курдскіх сэпаратыстаў Абдулом Аджаланам, што адбыўся ў 1999 годзе. 11 з 17 судзьдзяў прызналі турэцкія ўлады вінаватымі ў парушэньні асноўных патрабаваньняў Эўрапейскай канвэнцыі ў правах чалавека. У рашэньні падкрэсьлена, што турэцкі суд працаваў, як вайсковы трыбунал, а кантакты падсуднага з абаронцамі быў абмежаваны. Рашэньне не зьяўляецца абавязковым да выкананьня, але прадстаўнік Эўразьвязу заявіў, што Турэччына, як сябра Рады Эўропы павінна паважаць высновы суду. Турэцкі правацэнтрысцкі ўрад, які спадзяецца пачаць у кастрычніку перамовы аб уступленьні краіны ў Эўразьвяз, заявіў, што прыме неабходныя захады ў сувязі з рашэньнем Эўрапейскага суду. Разам з тым прэм’ер-міністар Турэчччыны Таіп Эрдаган сказаў, што высновы Эўрапейскага суду заснаваныя на працэдуры, а не на сутнасьці абвінавачваньняў
XS
SM
MD
LG