Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвет занепакоены ядзернымі плянамі КНДР


СЭУЛ. Злучаныя штаты, Японія і Паўднёвая Карэя выказалі глыбокую занепакоенасьць у сувязі з намерам Паўночнай Карэі пашырыць свой ядзерны патэнцыял. З рэактару ў паўночнакарэйскай атамнай электрастанцыі ў горадзе Янбон выцягнутыя ўсе плютоніевыя стрыжні, што дае магчымасьць пасьля перапрацоўкі атрымаць плютоній, які можна выкарыстаць для вытворчасьці зброі. Высокапастаўлены прадстаўнік Паўднёвай Карэі Ры Бонг-жо заявіў: (Ры) “Захады паўночнакарэйскіх уладаў ня толькі значна ўскладняюць сытуацыю і супярэчаць дамоўленасьці аб бязьядзерным статусе карэйскай паўвыспы, але і робяць немагчымым працяг шматбаковых перамоваў у справе ядзернай праграмы Пхэньяну” .
XS
SM
MD
LG