Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран адновіць вытворчасьць узбагачанага ўрану


ТЭГЕРАН. Іран мае намер часткова аднавіць вытворчасьць узбагачанага ўрану – заявіў віцэ-прэзыдэнт гэтай краіны Галам Агазадэ. Кіраўнік Рады нацыянальнай бясьпекі Ірану Хасан Раўхані такім чынам патлумачыў гэтае рашэньне: (Раўахні) “Мы лічым непрымальным працягваць перамовы з Эўразьвязам на цяперашніх умовах. На час перамоваў мы прыпынілі работы па ўзбагачэньні ўрану і гэта вельмі дорага каштавала, у той час, як Эўропе гэта нічога не каштавала і, магчыма, менавіта гэтага эўрапейцы і дамагаліся. Таму мы палічылі неабходным часткова аднавіць працы ва ўзбагачэньні ўрану”. Між тым Эўрапейскі зьвяз упершыню папярэдзіў Іран, што падтрымае Злучаныя Штаты, якія дамагаюцца, каб пытаньне аб ядзернай праграме Тэгерану было абмеркаванае ў часе паседжаньня Рады Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG