Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ папросіць Канстытуцыйны суд даць ацэнку перайменаваньню вуліцаў


Альгерд Невяроўскі, Менск Партыя БНФ вырашыла зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб ён даў ацэнку адпаведнасьці ўказу Аляксандра Лукашэнкі аб перайменаваньні вуліцаў Менску нормам Асноўнага закону краіны.

Незалежныя юрысты Беларусі сьцьвярджаюць, што паводле закону “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленьні і парадку вырашэньня пытаньняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня Рэспублікі Беларусь” такога права прэзыдэнт ня мае. Артыкул 8 згаданага закону дае прэзыдэнту права вызначаць назвы населеных пунктаў, а ў артыкуле 15 сьцьвярджаецца, што назвы вуліц у населеных пунктах могуць мяняць мясцовыя саветы з улікам думкі насельніцтва. Паведамляе Альгерд Невяроўскі.

Як вядома, Алякандар Лукашэнка вырашыў перайменаваць праспэкты Скарыны й Машэрава, а таксама вуліцы Варвашэні, Ерусалімскую, Дразда і Старабарысаўскі тракт сваім указам. Адпаведнага рашэньня Менскага гарсавету й апытаньня думкі насельніцтва ў гэтай справе не было. Я папрасіў пракамэнтаваць гэтую калізію начальніцу юрыдычнага аддзелу Менскага гарвыканкаму Ірыну Усаву, але яна фактычна нічога не змагла сказаць у гэтай справе:

(Усава: ) “ Я толькі выйшла з адпачынку і не магу яшчэ нічога патлумачыць. Абсалютна ніякіх камэнтароў вам не магу даць пакуль. Я не магу прааналізаваць паўнамоцтвы прэзыдэнта. Гэта ў нашую кампэтэнцыю не ўваходзіць”.

Я спрабаваў запытацца пра гэту супярэчнасьць у намесьніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч, але яна ад камэнтара адмовілася.

А вось меркаваньне былога судзьдзі Канстытуцыйнага суду, заслужанага юрыста Беларусі Міхаіла Пастухова:

(Пастухова: ) “Фактычна закон вышэйшы за ўказ. Трэба было выконваць закон. І самае галоўнае, што тут не было ніякіх рашэньняў ці Менгарсавету, ці патрабаваньняў грамадзкасьці. Рашэньне было прынята ў абыход інтарэсаў грамадзкасьці. Ніхто не пытаў, як жыхары Менску паставяцца да гэтага. Такія пытаньні аб перайменаваньні павінны вырашацца безумоўна з улікам інтарэсаў грамадзкасьці”.

А партыя БНФ з гэтай нагоды вырашыла зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд каб ён даў ацэнку адпаведнасьці ўказу Аляксандра Лукашэнкі аб перайменаваньні вуліцаў нормам Асноўнага закону.

Паводле закону “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленьні і парадку вырашэньня пытаньняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкаваньня Рэспублікі Беларусь” такога права прэзыдэнт ня мае. Артыкул 8 згаданага закону дае прэзыдэнту права вызначаць назвы населеных пунктаў, а ў артыкуле 15 сьцьвярджаецца, што назвы вуліц у населеных пунктах могуць мяняць мясцовыя саветы з улікам думкі насельніцтва. Партыя БНФ мяркуе перадаць свой зварот у Канстытуцыйны суд 13 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG