Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нацбанк зацьвердзіў графічны знак нацыянальнай грашовай адзінкі — беларускага рубля


Юлія Шарова, Менск Гэты графічны знак уяўляе сабой спалучэньне дзьвюх літараў лацінскага альфабэту — “Br”. B — беларускі, r — рубель. Банкам, нябанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям ды іншым юрыдычным і фізычным асобам рэкамэндуюць выкарыстоўваць гэты графічны знак.

Як паведаміў “Свабодзе” кіраўнік упраўленьня інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў, сымбаль для беларускага рубля быў абраны дзякуючы адкрытаму конкурсу на стварэньне графічнага знаку. У ім узялі ўдзел 558 чалавек. Прапанавана ж было каля 5000 варыянтаў. У выніку конкурсная камісія спынілася на варыянце з выкарыстаньнем дзьвюх лацінскіх літараў.

Так сталася, што такое рашэньне прапанавалі адразу тры чалавекі: мянчук Сяргей Рэзьнік, гамяльчук Аляксей Фядорцаў ды палачанін Аляксандар Гудошнікаў. Таму Нацбанк прыняў рашэньне выплаціць кожнаму зь іх прэмію 50 базавых велічыняў (1 мільён 200 тысяч рублёў) і падпісаць з трыма канкурсантамі дамову на выкарыстаньне іхнай ідэі ў якасьці графічнага знаку для беларускага рубля.
XS
SM
MD
LG