Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прынамсі 64 ахвяры сэрыі выбухаў у Іраку


БАГДАД. Прынамсі 64 чалавекі загінулі сёньня ў выніку сэрыі выбухаў у Іраку. У горадзе Тыкрыт выбухнуў замінаваны аўтамабіль - забітыя 13 чалавек, у горадзе Хавіджы, таксама ад выбуху замінаванай машыны, загінулі 30 чалавек. Дзесяткі іракцаў параненыя. У сталіцы Іраку – Багдадзе адбыліся адразу тры выбухі: забітыя прынамсі 3 чалавекі, а каля дзесяці параненыя. Між тым ў правінцыі Анбар, недалёка ад мяжы з Сірыяй марскія пехацінцы ЗША ў часе адмысловай апэрацыі, што пачалася ў нядзелю, сутыкнуліся з жорсткім супрацівам ірацкіх ваяўнікоў. Прынамсі сто баевікоў і трое жаўнераў войска ЗША забітыя. Тым часам невядомыя выкралі губэрнатара правінцыі Раджы Навафа і патрабуюць спыніць апэрацыю
XS
SM
MD
LG